24 сакавіка – «Гуканне вясны» ў Вязынцы
21 Март

24 сакавіка – «Гуканне вясны» ў Вязынцы

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы зноў запрашаюць усіх у Вязынку пагукаць вясну разам! Свята адбудзецца 24 сакавіка 2019 г., пачатак – 13.00.

У праграме мерапрыемства – веснавыя песні на гары і карагоды разам з усімі ўдзельнікамі свята, гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка ад выдатных выканаўцаў, вясёлыя танцы і душэўны кірмаш рамёстваў, выстава, прысвечаная дзейнасці РМГА «СЭТ», фотазона, цікавыя майстар-класы, дэгустацыя традыцыйных страваў і інш. Таксама будзе дзейнічаць традыцыйная кухня, дзе можна будзе набыць рознае смакоцце.

У свяце прымуць удзел спеўныя гурты “Горынь”, “Dainava”, “Guda”, “Гаманіна”, “Варган”, “Рутвіца”, “Калыханка”, “Явар”, “Мярэжа”, спявачкі з этнаграфічнага клуба “Кола” і аўтэнтычныя выканаўцы з в. Раеўшчына Маледзечанскага раёна (гурт “Крынічанька”), капэла “На Таку”, капэла “Колісьнія”, а таксама музыкі Вольга Фёдарава (цымбалы), Антаніна Емяльянчык (скрыпка), Яна Храмцова (бубен), Кастусь Путронак (гармонік), Мікола Кашкан (гармонік), Наста Шпілеўская (акардэон) і ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць музейны квіток. Кошт квіткоў – дарослыя – 4 руб., студэнты 3 руб., дзеці – 2 руб.

Сачыце за абвесткамі ў суполках і да сустрэчы на свяце!

https://vk.com/viasna_2019

https://www.facebook.com/events/383289278922231/

Фото: belnovosti.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *