«Віяполь» ладзіць экскурсіі ў рамках Фэста экскурсаводаў
10 Апрель

«Віяполь» ладзіць экскурсіі ў рамках Фэста экскурсаводаў

У рамках Фэста экскурсаводаў, які пройдзе 13-14 красавіка па ўсёй краіне, тураператар «Віяполь»  прапануе некалькі экскурсій.  Нагадваем, што ўсе экскурсіі Фэста праводзяцца бясплатна!

13 красавіка а 9.00 Нэллі Назарава праводзіць аўтобусную экскурсію ў Трасцянец-Благаўшчыну. Пачатак вандроўкі – плошча Перамогі, аўтобус будзе стаяць каля музею РСДРП.

14 красавіка а 12.00 Яраш Малішэўскі праводзіць экскурсію “Менскія згукі”. Збіраемся каля Менскай Ратушы – будзе і экскурсія, і музыка!

14 красавіка а 9.00 Глеб Лабадзенка і Сяргей Тарасаў праводзяць аўтобусную экскурсію “Да Усяслава Чарадзея ў Гарадзішча”. Адпраўной кропкай вандроўкі будзе Менск, але і ён сам – яго гісторыя, яго вытокі – будуць галоўнай “зоркай” маршруту. Збіраемся каля “ПІШЧАЛАЎСКАГА ЗАМКУ” – сумна вядомага будынку, дзе месціцца следчы ізалятар № 1. Чаму будзе гаворка пра гэты будынак – адказ падчас экскурсіі. Захоўваем інтрыгу!

Запісвацца на экскурсіі трэба на старонцы Фэста.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *