11 і 12 чэрвеня ў Суле – «Гістарычныя ўікенды»

11 і 12 чэрвеня ў Суле – «Гістарычныя ўікенды»

Запрашаем у «Вялікае Княства Сула» спазнаць гісторыю Радзімы, яе мінуўшчыну, адметнасць і велічнасць!


Прыязджайце, каб пабачыць, пачуць, паўдзельнічаць і адчуць на сабе шляхецкую навуку ды баявы спрыт ваяроў-абаронцаў старадаўняй Беларусі.
У праграме :
— Фехтаванне і майстэрства валодання асноўнай старадаўняй зброяй, паказальныя баі і майстар-класы для наведвальнікаў
— Забаўкі і інтэрактывы ад вядоўцаў шляхецкай імпрэзы
— Майстар-класы па старадаўніх танцах
— Цікавосткі пра шляхту, каб зналі ды іншым распавядалі
— Выступы сульскіх музыкаў: слухаем, танчым, падпяваем
— Майстар-клас па сярэднявечных музычных інструментах, а таксама шмат конкурсаў і спаборніцтваў ад вядоўцы!

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!

Пачатак — у 14:00.

Уваход – вольны.

Подписаться
Уведомление о
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments