Акрамя агульнай праграмы, будзе квэст!
Вас чакае праграма для ўсіх – частаванне вялізным бліном, забавы на вольным паветры і спаленне пудзіла, а таксама – квэст, падчас якога вы даведаецеся больш пра традыцыі беларусаў.

Што будзе:
- Урачыстая святочная сустрэча дарагіх гасцей з жывой музыкай
- Зробіце пудзіла зімы Марэну і спаліце яго на вогнішчы
- У ганчарнай майстэрні паглядзіце як зрабіць гліняную птушачку
- У калегіўме складзеце цікавы пазл — сонейка Скарыны
- Пазабаўляецеся з вулічным гандляром
- Разбудзіце мядзведзя
- Пазнаёміцеся з масленічнымі традыцыямі у беларускім мястечку — у хаце хлеба і сыра, ткацтва
- Пакатаецеся на санках альбо брычцы
- Паглядзіце масленічны спектакль у батлейцы
- Паспрабуеце Запольскай старкі
- Смачна паабедаеце!
Чакаем у аўтобусе 22 лютага. Выязджаем у 10.30.
МАСЛЕНІЦА ў Суле:
Кошт 180 руб са святочнай праграмай і абедам.
Азнаёміцца з падрабязнай праграмай і замовіць можна тут.





По теме:
12.09.2019 09:02
Экскурсия-«звезда» от компании «Виаполь»: «Оршанский сборник»
18.06.2021 10:05
20 чэрвеня «Віяполь» прапануе «Зорку тыдня» - «Святыні Усходняй Беларусі»
16.01.2024 11:33
«Вкусная» экскурсия по Беларуси: «Смак белорусских местечек»
02.02.2024 12:05
Экскурсии по Беларуси на выходные: 3 – 4 февраля

