Парк гісторыі “Каралеўская асамблея Сула” запрашае на свята беларускай мовы

Парк гісторыі “Каралеўская асамблея Сула” запрашае на свята беларускай мовы

Парк гісторыі “Каралеўская асамблея Сула” з задавальненнем запрашае дзяцей і дарослых на свята беларускай мовы, свята беларускай культуры “У роднай мовы роднае карэнне”.

Свята адбудзецца 11 ліпеня 2020 года, пачатак — 12.00.

Галоўная мэта – гэта сцвярджэнне і папулярызацыя беларускіх народных традыцый, беларускай мовы. Вы будзеце мець магчымасць прыняць удзел у гульнях, спевах, конкурсах. І музыка, будзе гучаць цудоўная, беларуская.

Вас чакаюць:     

  • Гульні – забавы з дарослымі і дзеткамі
  • Музыка ад беларускіх музыкаў
  • Вы будзеце мець задавальненне паслухаць цудоўныя беларускія песні ў выкананні славутага беларускага калектыва “Вербіца”
  • Майстар-клас па народных танцах ды гульнях ад “Яварыны”
  • Досціпы ды забаўкі,кемікі ды інтэрактывы па-беларуску ад Вясёлага Шляхцюка
  • Беларускі кракадзіл
  • 5 крокаў да беларускай душы
  • Беларуская мова – крыніца народнай мудрасці — Птушыны “грай”
  • Янка Купала на Яна Купала.
  • Паэтычны дыспут
  • Двубоі па-беларуску: не пістоляй, а мовай.
  • Беларуская клясыка на новы капыл
  • Кемікі ды байкіад старога дзеда.
  • Лекцыя пана Валер`яна.

Мова, частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй працяваюць жыць традыцыі нашага народа.

Парк гісторыі”Каралеўская асамблея Сула” з`яўляецца тэрыторыяй беларускай мовы, дзе вы будзеце мець магчымасць паслухаць цікавыя экскурсіі ад нашых паважаных экскурсаводаў, таксама пачуць новую беларускую прымаўку ці нават байку у кожнай кропцы парка.

Чакаем Вас, шаноўныя госці!

У свеце шмат розных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія мілагучнасцю. Але ў кожнага з нас ёсць толькі адна родная. Менавіта на гэтай мове мы размаўляем з роднымі, сябрамі, блізкімі.

У нас хапае слоў такiх

Чысцюткiх, ядраных, як ранне.

Яны выказваюць услых          

Пяшчоту, ласку i каханне.

0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments