16 мая «Віяполь» запрашае на экскурсію – зорку тыдня

16 мая «Віяполь» запрашае на экскурсію – зорку тыдня

У нядзелю, 16 мая, тураператар «Віяполь» ладзіць зорную экскурсію з Глебам Лабадзенка.

Экскурсія «Мова Нанова запрашае да Барадуліна і Быкава» даступная са зніжкай 15%.

Маршрут пачнецца на Усходніх могілках Менска, дзе экскурсанты наведаюць магілу Васіля Быкава. Будзе магчымасць таксама пакланіцца магіле Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Мулявіна ды некаторых іншых выбітных суайчыннікаў. Далейшы прыпынак – у Лагойску, каб паглядзець руіны палаца Тышкевічаў і рэшткі сядзібнага парка.

Вёска Бабцы сёння вабіць 26-цю каменнымі крыжамі (ад 30 см і да 2 мет­раў!), паходжанне якіх дакладна невядома. Ментавіта яны натхнілі Рыгора Барадуліна на радкі:

«У лесе, у зялёнай імжы

Затоеныя вякамі

Каменныя стынуць крыжы

З адсечанымі рукамі…»  

У Лепелі група глядзіць помнік вялікаму гетману і канцлеру Вялікага Княства Льву Сапегу і касцёл Святога Казіміра. Таксама давядзецца пабачыць помнік беларускаму Цмоку.

Накіроўваючыся ў Вушачы, маршрут закране сядзібу ХІХ ст. у Арэхаўне.

Вушачы захавалі да нашых дзён млын пачатку XX ст. і касцёл Святога Лаўрэна. Далей – да тых месцаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да Рыгора Барадуліна — школа, дзе вучыўся паэт, хата, дзе жыў, магіла, дзе знайшоў вечны прыстанак…

Згодна з лепшымі правіламі колавай кампазіцыі напрыканцы экскурсіі турысты наведаюць хату-музей Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі, дзе нарадзіўся пісьменнік.

Маршрут: Менск — Лагойск — Бабцы — Лепель — Арэхаўна — Вушачы — Селішча — Бычкі (з абедам).

Кошт са знiжкай 64 рублі – замест 75.

Кошт экскурсіі ўключае:

  • аўтобус туркласа
  • экскурсійнае абслугоўванне:
  • Менск — магіла Васіля Быкава на Усходніх могілках;
  • Лагойск — рэшткі палаца і парка Тышкевічаў;
  • Бабцы — 26 унікальных каменных крыжоў на вясковых могілках;
  • Лепель — помнік Льву Сапегу, помнік Цмоку, касцёл Св. Казіміра 1857 г.;
  • Арэхаўна — сядзіба ХІХ ст.;
  • Вушачы — хата Рыгора Барадуліна, магіла Рыгора Барадуліна
  • касцёл Св. Лаўрэна пач. ХХ ст., млын пач. ХХ ст.;
  • Селішча — руіны касцёла 1728 г.;
  • Бычкі — хата-музей Васіля Быкава

Падрабязна тут.

Подписаться
Уведомление о
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments