Беларускія строі ў спецыялізаваных экскурсіях тураператара «Віяполь»

Беларускія строі ў спецыялізаваных экскурсіях тураператара «Віяполь»

Пра беларускі строі можна пачытаць у кнізе Уладзіміра Караткевіча ”Зямля пад белымі крыламі”:

“Ляжаць белыя «кашулі» (сарочкі), вышытыя па каўняры, рукавах, поліках, а часам і па ўсёй пазусе. Чорна-чырвоныя візэрункі, зялёныя, калі травамі, зялёна-карычневыя, сінія, калі валошкі.

Тут жа безрукаўкi. У iх апраналiся паўзверх сарочкi, i называлiся яны па-рознаму: «шнуроўка», «кабат», «станiк», «гарсэт». Яны барвовыя, зялёныя, сiнiя, шнураваныя.

Звычайна безрукаўкі падпярэзваліся тонкім паяском, які ззаду завязваўся прыгожым бантам і спускаўся на спадніцу. Некаторыя ўпрыгожаны каляровымі шаўковымі істужкамі, срэбным ці залатым галуном.

Спадніцы з сукна, так званыя «андаракі». Густа-сінія, зялёныя, часцей чырвоныя, як жар. У папярочныя тканыя палосы з ромбаў і квадратаў. Самыя прыгожыя, шырокія палосы ідуць ля падола. Чым вышэй, тым яны вузейшыя, тым прасцейшы ўзор.

Часам тканы андарак — гэта твор мастацтва.

Урэшце фартухі. Іх насілі абавязкова. Палатняныя, кужэльныя. Затканыя гарызантальнымі ці (радзей) вертыкальнымі палосамі з кветак, зорак ці крыжыкаў…”

Калі вы хочаце пабачыць на свае вочы і больш даведацца пра каларытныя беларускія касцюмы – варта паехаць па спеціялізаванных маршрутах с турфірмай “Віяполь”.    

12 лютага:

экскурсія “В гости к Хаски”, якая ўключае музей народнай творчасці ў Раубічах. Тут можна не толькі пачуць расказ пра беларускі строй, але і пабачыць вялікую калекцыю адзення з розных рэгіенаў Беларусі.

4 чэрвеня, 30 ліпеня і 3 верасня:

экскурсія “Бездежские узоры” – гэты маршрут для тых, хто хоча паглядзець, як ткуць фартушкі і нават паспрабаваць сябе ў гэтай справе. Калі любіце беларускую культуру і не баіцеся доўгай дарогі на Палессе, — запрашаем на экскурсію.

Подписаться
Уведомление о
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments