Выставы: Дзікая прырода ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Выставы: Дзікая прырода ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

23 снежня ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё фотавыставы «Зялёны позірк».

Гэта вынік працы міжнароднага праекта, ініцыяванага Гродзенскім абласным аддзяленнем грамадскага абъяднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз».

У яго межах былі праведзены фотаконкурсы ў Польшы і Беларусі. Беларускія пераможцы конкурсаў атрымалі магчымасць прыняць удзел у двух водных экспедыцыях па рэках Чорная Ганча, Асташанка і Ласасянка. Планавалася, што ўдзельнічаць у экспедыцыях будуць і польскія фатографы, але пандэмія зрабіла свае карэктывы у праект.

Для экспазіцыі ў галерэі “Панарама” былі адабраныя здымкі, якія паказваюць Гродзенскую пушчу – прыгожыя панарамы ракі Неман і яе прытокаў, Аўгустоўскага канала, рэдкія кадры з жыцця дзікіх жывёлаў. Аўтары здымкаў Сяргей Плыткевіч, Наталля і Сяргей Марозавы, Дзмітрый Гурыновіч.

Адкрываючы выставу, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша падкрэсліў, што зараз змясціць такую выставу ў самай высокай галерэі краіны вельмі сімвалічна: людзі чакаюць навагодніх цудаў, а мы ім паказваем вельмі незвычайныя імгненні з жыцця рэдкіх звяроў і птушак.

Намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення РТСС Сяргей Каляда расказаў пра праект “Зялены позірк” і ўручыў Алесю Сушу новую кнігу “Антоні Тызенгауз і яго эпоха”, якая таксама з’яўляецца вынікам міжнароднага праекта “Шляхам Тызенгауза”.

Пра незвычайнасць Гродненскай пушчы і асаблівасці фотапалявання гаварыў куратар выставы знакаміты беларускі фатограф Сяргей Плыткевіч. Ён выказаў надзею, што ў многіх жыхароў Беларусі будзе магчымасць вандраваць і на свае вочы ўбачыць тую прыгажосць, якая прадстаўлена на фотаздымках.

Наталля Марозава каля сваёй працы “Рэчка Ласасянка”.

Працаваць выстава “Зялены позірк” будзе да 1 сакавіка 2022 года.

Сямен Лукашук

Фота Уладзіміра Багданава і Сяргея Плыткевіча

0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments