25-26 красавіка 2020 г. сотні экскурсій пройдуць па ўсёй краіне і за яе межамі. Арганізатары фэста запрашаюць далучыцца да гэтай падзеі.
Няхай вашыя веды, досвед і захапленне Беларуссю распаўсюдзяцца як мага шырэй. Давайце падорым нашым людзям сапраўднае свята і дакажам, што экскурсіі — гэта самы лепшы адпачынак.
Экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў могуць праводзіць:
- экскурсаводы;
- выкладчыкі;
- краязнаўцы;
- даследчыкі;
- усе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю.
Экскурсіі Фэста заўжды адметныя і папулярныя, бо яны даюць каштоўныя звесткі пра той ці іншы аб’ект ад сапраўдных прафесіяналаў сваёй галіны.
Экскурсійнымі аб’ектамі Фэста могуць быць гістарычныя мясціны, храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі — усё, што вы любіце, ведаеце, у папулярызацыі і захаванні чаго вы зацікаўлены.
Экскурсіі адбываюцца бескаштоўна ў межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў (18 красавіка).
Просім вас азнаёміцца з Палажэннем Фэста і даслаць заяўкi на ўдзел, запоўніўшы гугл-форму.
Па дадатковых пытаннях пішыце на электронную пошту: festguides@gmail.com
Агульная каардынацыя:
+375 (29) 863-21-50 Таццяна Гайдук,
+375 (25) 904-69-89 Святлана Грышкевіч.
Арганізатары:
Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызму», грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».